У Зэльве нішчаць парк
https://spring96.org/be/news/22907
2008
2008-07-18T17:03:18+0300
2008-07-18T17:03:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Зэльве пачалася грамадская кампанія па зборы подпісаў у абарону гораду. Яе ініцыятарам выступіў Малады Фронт.
Акцыя будзе праходзіць у зьвязку з тым, што ўлады Зэльвы распачалі маштабную рэканструкцыю цэнтральнага парку. Пачалася “рэканструкцыя” з таго, што па прыкладзе гарадзенскіх уладаў, зэльвенскія пачалі сьпілоўваць дрэвы і кардынальна мяняць аблічча цэнтру. Жыхары Зэльвы намераны ў адпаведнасьці з законам “Аб зваротах грамадзян”, сабраўшы подпісы, накіраваць іх мясцовым уладам з патрабаваньнем высьветліць сітуацыю. Грамадзяне хочуць ведаць, хто зьяўляецца заказчыкам рэканструкцыі, колькі дрэваў плануецца сьпілаваць і наколькі мэтазгодна гэта рабіць, а таксама які каштарыс і паходжаньне бюджэту карэннай зьмены аблічча гораду.