Мікалай Лазавік наведаў Гародню інкогніта?
https://spring96.org/be/news/22867
2008
2008-07-17T17:02:14+0300
2008-07-17T17:02:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што ўчора 16 ліпеня Гародню наведаў намеснік старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Рэспублікі Беларусь Мікалай Лазавік.
У абласным цэнтры ён правёў навучальны семінар на які былі запрошаны “тройкі” з акруговых выбарчых камісій – старшыні, намеснікі старшыняў і сакратары.
Візіт афіцыйнай асобы не афішаваўся дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі. Прынамсі ў гарадзенскіх газетах за 17 ліпеня аніякай інфармацыі пра прыезд Мікалая Лазавіка няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”