У Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду
https://spring96.org/be/news/22820
2008
2008-07-16T13:44:06+0300
2008-07-16T13:44:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 ліпеня, у дзень славутай гістарычнай бітвы 1410 году, у Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду. У горадзе над Нёманам гэта адбываецца традыцыйна, ужо гадоў дваццаць, ля Каложскай царквы, дзе ўсталяваны памятны знак “Пагоня на Грунвальд”. Менавіта тут у дзевяностыя гады адбываліся першыя рыцарскія і бардаўскія публічныя выступы на Гарадзеншчыне.
Сёлета на адзначэньне прыйшло звыш 30 чалавек, пераважна моладзь. Колькі дзён таму сябры партыі БНФ зладзілі ля помніка штогадовую талаку і ўпарадкавалі тэрыторыю. Надвячоркам у дзень бітвы проста на зямлі быў выкладзены вялікі крыж са зьнічак. Прысутныя павіншавалі адзін аднаго з вялікай гістарычнай датай. А на стромым беразе Нёману высока на слупе лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.