viasna on patreon

Заява Прэзыдыюму Палітычнай Рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі

2008 2008-07-11T15:58:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Замест таго каб шукаць сапраўдных злачынцаў, улада пачала выкарыстоўваць выбух у Менску 4 ліпеня для расправы з палітычнай апазыцыяй. Па стане на раніцу 11 ліпеня 2008 году арыштавана 16 чалавек, прычым бальшыню сярод іх складаюць актывісты і шараговыя сябры розных дэмакратычных палітычных партыяў і грамадзкіх ініцыятываў, сябры выбарчых штабоў кандыдатаў адзінага сьпісу АДС. Маладых актывістаў тэрарызуюць, затрымліваюць за пратэст супраць рэпрэсіяў. У краіне падчас выбарчай кампаніі запаноўвае атмасфэра беспакаранага  беззаконьня.
 
На жаль, непрадуманыя заявы некаторых эўрапейскіх палітыкаў пра 'зьмякчэньне' палітычнага рэжыму ў Беларусі, спадзевы перавесьці дачыненьні з афіцыйным Менскам на камэрцыйную аснову далі ўладзе магчымасьць спадзявацца на аўтаматычнае прызнаньне будучай выбарчай кампаніі як адпаведнай міжнародным стандартам.

Прэзыдыюм АДС заяўляе, што ва ўмовах масавых рэпрэсіяў пад выглядам  расьсьледаваньня падзеяў 4 ліпеня ніякая свабодная й справядлівая выбарчая кампанія немагчымая. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня невінаватых людзей і спыненьня рэпрэсіяў. Зьвяртаем увагу беларускага грамадзтва й міжнароднай супольнасьці на поўную неадпаведнасьць паміж заявамі А.Лукашэнкі пра жаданьне правесьці празрыстыя й справядлівыя выбары ды атмасфэрай цынізму й страху, створанай у краіне.

Зьвяртаемся да Генэральнага пракурора Беларусі з патрабаваньнем неадкладнай сустрэчы з кіраўніцтвам дэмакратычных палітычных партыяў з мэтай спыненьня палітычных рэпрэсіяў. 

Заклікаем БДІПЧ АБСЭ разглядзець магчымасьць адмовы ад прысланьня міжнародных назіральнікаў у Беларусь, калі дэмакратычныя актывісты ня будуць вызваленыя і рэпрэсіі ня будуць спыненыя ў самы бліжэйшы час.

У выпадку працягу рэпрэсіяў АДС разглядае магчымасьць прыняць рашэньне пра зьмену фармату ўдзелу у выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства