Горадня: міліцыянты шукаюць сыноў Міколы Маркевіча
https://spring96.org/be/news/22723
2008
2008-07-11T15:05:48+0300
2008-07-11T15:05:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня сябра назіральнай рады "Радыё Рацыя", гарадзенскі журналіст Мікола Маркевіч паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты выклікаюць яго сыноў – Аляксея і Міколу.
У сям’і аднаго з сыноў учора нарадзілася дачка. Са слоў Міколы Маркевіча, сьледчы Юры Абрамаў патэлефанаваў маладой маці ў радзільны дом. Гэты міліцыянт спрабаваў даведацца нумар тэлефону ейнага мужа — казаў, што той недзе хаваецца.
Мікола Маркевіч зьвязвае выклікі сыноў толькі са справай па выбуху ў Менску. Гэта, зь яго слоў, прыніжае гонар і годнасьць усёй сям’і, паколькі ягоныя сыны ня маюць да гэтага дачыненьня.