Гародня: Ціск на вылучэнцаў у акруговыя камісіі
https://spring96.org/be/news/22712
2008
2008-07-11T14:12:45+0300
2008-07-11T14:12:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Гарадзеншчыне на вылучэнцаў у акруговыя камісіі ад дэмакратычных партый пачынаецца адміністрацыйны ціск. Гэта асабліва кантрастна на фоне ўчорашняга выступу кіраўніка дзяржавы, у якім ён заклікаў уладныя структуры ўсяляк “забяспечыць роўныя выбарчыя магчымасьці”.
Так дырэктар Гарадзенскага электратэхнічнага каледжу Дземчанка у катэгарычнай форме запатрабаваў у Аляксандра Пагуляева, які працуе выкладчыкам у гэтай установе, каб той адклікаў сваю кандыдатуру ад вылучэньня ў акруговую камісію. Нагадаем, што Аляксандар Пагуляеў – сябра партыі АГП і вылучаны ў камісію Гарадзенскай сельскай выбарчай акругі №52.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”