Гародня: На вылучэнца ў акруговую выбарчую камісію пачаўся ціск з боку міліцыі
https://spring96.org/be/news/22589
2008
2008-07-08T15:25:43+0300
2008-07-08T15:25:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 8 ліпеня, да сябра партыі АГП Мікалая Уласевіча, які вылучаны сваёй партыяй прадстаўніком у Івейскую Акруговую выбарчую камісію № 53, прыйшлі міліцыянты. Іх нібыта цікавіла, дзе ён знаходзіўся падчас выбуху ў Мінску на святкаваньні Дня Незалежнасьці. На самой справе М. Уласевіча у дзень трагедыі у сталіцы ўвогуле не было.
Актывіст з вёскі Варняны Астравецкага раёну Мікалай Уласевіч перакананы, што галоўнай мэтай сілавікоў было запалохаць яго і дэстабілізаваць працу, якую ён мае намер здзейсьніць на гэтых выбарах. У адваротным выпадку як можна растлумачыць тое, што міліцыянты цікавяцца менавіта яго асобай, а не якім іньшым грамадзянінам краіны, які не ёсць заангажаваны ў выбарчым працэсе.
“Праваабаронцы за свободныя выбары”