Парсюкевіча перавядуць у Мінск
30-га чэрвеня палітвязня Сяргея Парсюкевіча адведалі ў Шклоўскай калоніі яго жонка Наталля і актывіст Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жэляпаў.
Спадар Жэляпаў паведаміў, што ў Шклоўскай калоніі вельмі дрэнныя санітарныя ўмовы і медычнае абслугоўванне.
– Пра якасць харчавання можна казаць вельмі умоўна. Сяргей Парсюкевіч значна схуднеў. Калі мы наведалі медчастку і расказалі пра хваробы Сяргея, супрацоўніца вельмі здзівілася. Сяргей ужо месяц у калоніі, а там, быццам бы, не ведаюць што у яго астма, язва, паліпоз. У пакой, дзе жыве атрад Сяргея няма табурэтак зняволеныя могуць сесці толькі на ложак, дзе яны кладуцца спаць. Зняволеныя маюць толькі адзін камплект адзення, у якім працуюць і адпачываюць.
Да палітвязня Сяргея Парсюкевіча з боку адміністрацыі больш жорсткае стаўленне.
– На Сяргея ідзе моцны ціск, яго ўвесь час асабіста даглядаюць, спрабуюць справакаваць на парушэнне дысцыпліны, непадпарадкаванне. У яго есць грошы на рахунку, але яму дазваляюць выкарыстаць для пакупак толькі 35 тысяч у месяц.
Актывіст Руху таксама паведаміў, што нядаўна Сяргею настойліва прапанавалі напісаць заяву на перавод у 1-ю калонію ў Мінск. Адміністрацыя калоніі паабяцала, што у адваротным выпадку ён будзе пазбаўлены магчымасці атрымліваць перадачы, купляць ежу ў краме і яму забароняць спатканні.
Сяргей вымушаны быў пагадзіцца на перавод і зараз чакае этапу ў Мінск
Хрыстафор Жэляпаў упэўнены, што Сяргея Парсюкевіча ўлады імкнуцца маральна зламіць, шукаюць усялякія магчымасці ўтрымліваць яго ў вязніцы як мага болей, як небяспечнага для рэжыму чалавека.