Новыя арышты маладафронтаўцаў
https://spring96.org/be/news/22514
2008
2008-07-02T15:56:17+0300
2008-07-02T15:56:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На 10 сутак арыштавалі актывіста Маладога фронту з Баранавічаў Зьмітра Станкевіча. Хлопца затрымалі ў цэнтры гораду на плошчы Леніна, калі ён раздаваў улёткі зь інфармацыяй пра Андрэя Кіма. Міліцыянты склалі на яго пратакол аб дробным хуліганстве. 1 ліпеня суд арыштаваў актывіста на 10 сутак.
Як паведамілі ў Маладым фронце, 30 чэрвеня ў Ганцавічах затрымалі яшчэ чатырох актывістаў Маладога фронту, якія распаўсюджвалі інфармацыю пра палітвязьняў. Чальцоў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алену Чарняк і Сьвятлану Жулевіч пакаралі штрафам па 175 тысяч рублёў. Затрыманых актывістаў Андрэя Караваява і Сяргея Скіпара арыштавалі на 15 сутак.