Суд спыніў справу Івана Стасюка
https://spring96.org/be/news/22500
2008
2008-06-30T17:52:00+0300
2008-06-30T17:52:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 чэрвеня а 13:40 на праспекце Машэрава побач з Цэнтральнай Універсальнай Крамай (ЦУМам) за распаўсюд друкаванай прадукцыі, улётак за ўступ Беларусі ў Еўразвяз, быў затрыманы грамадcкі актывіст Іван Стасюк.
Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў Ленінскі РАЎС г. Брэста. Там на затрыманага склалі пратакол аб парушэнні ім арт 17.1 КаАП "дробнае хуліганства". Да суду актывіст утрымліваўся пад вартай , сябры і паплечнікі здолелі перадаць яму перадачу.
У панядзелак суд Ленінскага раёну г. Брэста разгледзеў адміністратыўную справу Івана Стасюка і спыніў справу за адсутнасцю даказаў складу правапарушэння.