Выбары ў Беларусі пад пільным вокам
https://spring96.org/be/news/22494
2008
2008-07-01T13:29:02+0300
2008-07-01T13:29:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ацэначная місія экспэртаў БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) АБСЭ рэкамэндуе дзяржавам-удзельніцам АБСЭ накіраваць на парлямэнцкія выбары ў Беларусь паўнавартасную назіральную місію. Такая рэкамэндацыя стала вынікам працы ў Беларусі 9-12 чэрвеня ацэначнай місіі Бюро. Чакаецца, што яе справаздача неўзабаве зьявіцца на афіцыйным сайце.
Дарэчы, ад сёньняшняга дня на чале БДІПЧ стаў прадстаўнік Славеніі Яніш Ленарчыч. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе аўстрыйца Крысьціяна Штрохала. Пра гэта прызначэньне ўжо паведамляецца на афіцыйным сайце Бюро.