viasna on patreon

Нясвіжскі райвыканкам пазбаўляе памяшкання недзяржаўнае выданьне

2008 2008-07-01T08:44:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нясвіжскі райвыканкам адмовіў ва ўзгадненні дамовы на арэнду памяшкання пад карэспандэнцкі пункт газеце "Нясвіжскі час", якая ўжо была падпісаная выдаўцом і дырэктарам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта сведчыць ліст, які рэдакцыя атрымала 30 чэрвеня з ЖКГ.

 

Адзначым, што карэспандэнцкі пункт існаваў у гэтым памяшканні на працягу некалькіх гадоў. Аднак цяпер мясцовыя ўлады вядуць наступ на незалежную прэсу. Спачатку забаранілі прадаваць "Нясвіжскі час" у крамах, замяніўшы яе там выканкамаўскімі "Нясвіжскімі навінамі". Пасля з'явілася забарона на продаж газеты ў шапіках "Саюздруку". Між тым, большасць пакояў у будынку, дзе быў карпункт, пустуе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства