viasna on patreon

На Слонімшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў

2008 2008-06-24T13:52:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 чэрвеня ў вёсцы Парэчча, што ў Слонімскім раёне, адбылося ўшанаванне памяці Міхала Валовіча і ягоных паплечнікаў – паўстанцаў 1830-33 гадоў, якія былі пакараныя сьмерцю. Культурна-асьветніцкая акцыя сабрала каля паўсотні грамадзка-палітычных актывістаў і краязнаўцаў Гарадзеншчыны. Колькі гадоў таму ў Парэччы быў усталяваны памятны крыж, які некалькі разоў зьнішчаўся вандаламі на загад сённяшніх уладаў.

Міхал Валовіч быў павешаны ў Гародні ў жніўні 1833 году, прычым расейскія карнікі зьнішчылі цела адважнага інсургента ў вапнавым кар’еры. Зараз на роднай зямлі паўстанца, на могілках у Парэччы, зроблена адмысловая пліта з надпісам і ўсталяваны металічны крыж.

Асноўным арганізатарам ўшанавання памяці паўстанцаў за незалежнасць беларускай зямлі сёлета выступіла мясцовая суполка Партыі БНФ. Удзел у імпрэзе ўзялі таксама прадстаўнікі іншых партый Гарадзенскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў – АГП і Грамады (БСДГ). Ад самага пачатку акцыі на яе месцы зьявіўся мясцовы старшыня сельсавету. Неўзабаве прыехала і міліцэйская машына, якая надалей суправаджала ўдзельнікаў ушанавання. Пад час культурнай часткі імпрэзы з міліцэйскай машыны выпусьцілі карэспандэнтку мясцовай раённай газеты, якая блізка падыходзіць не адважвалася, але старанна здымала прыехаўшых на відэакамеру здалёк. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства