26 чэрвеня Стражаў адкажа Вячорку-малодшаму
26 чэрвеня а 16-й у судзе Маскоўскага раёну пачнецца разгляд судовай скаргі, пададзенай старшынём культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам на Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт.
Франак Вячорка быў выключаны з трэцяга курсу факультэту журналітсыкі БДУ ў лютым гэтага году. Падставай для адлічэння сталі несправядлівыя, на думку актывіста, нездавальняючыя адзнакі, выстаўленыя камісіяй.
Адказчыкам выступіць рэктар БДУ Васіль Стражаў.
- У сваёй скарзе я патрабаваў свайго ўзнаўлення на трэці курс дзённага аддзялення бюджэтнай формы навучання факультэта журналістыкі БДУ, і магчымасці здачы экзаменаў па расейскай літаратуры і беларускай мове ў нармальным парадку. Шчыра прашу ўсіх прыйсці і падтрымаць, - перадае словы Вячоркі прэс-група Партыі БНФ.