Павел Наздра ўжо не патрэбен арміі. Але на яго склалі пратакол
https://spring96.org/be/news/22306
2008
2008-06-13T13:45:03+0300
2008-06-13T13:45:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Наздру заўтра павінны былі забраць на вайсковыя зборы. Сам актывіст звязваў гэта з тым, што ўлады планавалі яго выключыць з грамадскага жыцця падчас падрыхтоўкі да пачатку выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.
12 чэрвеня актывіста выклікалі ў ваенкамат, дзе паведамілі, што ён ужо не цікавіць вайскоўцаў, бо ніколі не служыў па сваёй вайсковай спецыяльнасці, то бок кухарам.
Пры гэтым ваенкам заявіў Паўлу, што актывіст парушыў заканадаўства, бо не паведаміў у ваенкамат пра нядаўнюю змену працоўнага месца. З гэтай дзіўнай нагоды на Паўла Наздру там жа быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.