viasna on patreon

Паўла Наздру ў армію не ўзялі, але пратакол склалі

2008 2008-06-13T11:48:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Наздру  павінны былі забраць на вайсковыя зборы. Сам актывіст звязваў гэта з тым, што ўлады планавалі яго выключыць з грамадскага жыцьця падчас падрыхтоўкі да пачатку выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

Учора Наздру выклікалі ў ваенкамат, дзе паведамілі, што ён ужо не цікавіць вайскоўцаў, бо ніколі не служыў па сваёй вайсковай спецыяльнасці, то бок поварам.

Пры гэтым ваенкам заявіў Паўлу, што актывіст парушыў заканадаўства, бо не паведаміў у ваенкамат пра нядаўнюю змену працоўнага месца. З гэтай дзіўнай нагоды на Паўла Наздру там жа быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства