viasna on patreon

«Газета Слонімская» пераязджае ў нікуды

2008 2008-06-02T18:07:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зараз журналісты недзяржаўнага рэгіянальнага выдання «Газета Слонімская» занятыя выпускам чарговага нумару. Паралельна з выкананнем непасрэдных спраў яны пакуюць рэчы са сваіх працоўных месцаў. Да пятніцы 6 чэрвеня рэдакцыя адзінага ў Гродзенскай вобласці незалежнага выдання павінна цалкам ачысціць памяшканне, арандаванае ў мясцовага камбіната бытавога абслугоўвання.

Пра гэта сёння, 2 чэрвеня, галоўнаму рэдактару «ГС» Віктару Валадашчуку паведаміў кіраўнік прадпрыемства Станіслаў Іванашка. На мінулым тыдні сп. Іванашка пагадзіўся працягнуць арэнду памяшкання да 15 чэрвеня, але сёння раніцай ён з невядомых прычын памяняў рашэнне.

На гэты момант ні адзін з магчымых варыянтаў арэнды памяшкання для рэдакцыі «Газеты Слонімскай» не пацвердзіўся. Ніхто з кіраўнікоў іншых прадпрыемстваў горада — як дзяржаўных, так і прыватных — не хоча заключаць з недзяржаўным выданнем дамову на арэнду.

Пакуль што на нявызначаны тэрмін маёмасць «Газеты Слонімскай» пераедзе ва ўласныя гаражы супрацоўнікаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства