viasna on patreon

Прысуд Парсюкевіча пакінулі без зменаў

2008 2008-05-30T13:27:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 траўня ў Менскім гарадскім судзе адбыліся слуханьні па скарзе Сяргея Парсюкевіча.
Скаргу разглядала судовая калегія пад старшынствам сп. Камісарава. Адвакат Вера Страмкоўская ў сваім выступе адзначыла, што ў Сяргея Парсюкевіча не было ніякага матыву здзяйсняць злачынства, знаходзячыся пад арыштам.


У пастанове папярэдняй судовай інстанцыі напісана, што гвалтоўныя дзеянні, якія нібыта здзейсніў арыштаваны прадпрымальнік, з’яўляюцца помстай міліцыянту за ягонае выкананне абавязкаў.


Адвакат таксама адзначыла, што разгляд справы ў судзе Маскоўскага раёна быў тэндэнцыйным, бо судом не ўлічваліся паказанні сведкаў з боку Сяргея Парсюкевіча.


Довады абароны не былі ўлічаны гарадскім судом. Прысуд Сяргею Парсюкевічу пакінуты без зменаў. Бліжэйшым часам, па словах адваката, асуджанага павінны перавесці ў Шклоўскую калонію.


Нагадаем, 23 красавіка суд Маскоўскага раёна пакараў Сяргея Парсюкевіча на 2 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён нібыта збіў ахоўніка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска А. Дулуба.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства