viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу моладзі на міліцыю

2008 2008-05-22T16:33:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud1jpg.jpg
Судовая зала

Судовая зала

Брэсцкі абласны суд 22 траўня не задаволіў касацыйнай скаргі маладзёвых актывістаў Жаны і Інгі Абрамавых, Сяргея Вакулянка і Дзяніса Турчыняка на неправамерныя дзеянні міліцыянераў, якія іх выдалілі з судовай залы падчас працэсу над Андрэем Шарэндам у снежні 2007 года.

Суд Ленінскага раёна Брэста, у які з пачатку звярталіся маладзёвыя актывісты, прызнаў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі правамернымі. Абласны суд сёння пакінуў рашэнне суда Ленінскага раёна ў сіле, а скаргу без задавальнення.

На працэс па заяве Жаны і Інгі Абрамавых, Сяргея Вакулянка і Дзяніса Турчыняка ў судзе першай інстанцыі таксама нікога не ўпусцілі.
Грамадскія актывісты лічаць, што былі парушаныя іх правы на атрыманне інфармацыі, таму будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства