Спецслужбы ізноў “трасуць” маладафронтаўцаў
Маладафронтаўцаў Дзяніса Карнова і Вадзіма Ханяўку, якія знаходзіліся на прыватнай кватэры падчас ператрусу адвезьлі ў Маскоўскі РАЎС для высьвятленьня асобаў.
Вядомы імёны двух міліцыянтаў, якія рабілі ператрус: Трубіш Алег Зяновіч – міліцыянт з Маскоўскага РАЎСу, Кавалей Сяргей Васільевіч – участковы. Таксама ў кватэры прысутнічалі людзі ў цывільным.
У выніку ператрусу былі канфіскаваныя бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі Эўразьвязу, друкаваная прадукцыя. Акрамя гэтага супрацоўнікі КДБ перапісалі ўсю інфармацыю з кампутара, што знаходзіцца ў кватэры.
Як паведаміла намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка, якая пазьней прыехала на кватэру, міліцыянты адмовіліся называць прычыну ператрусу і паказваць ордэр на ператрус.
А 12 начы Дзяніс Карноў і Вадзім Ханяўка былі вызвалены з міліцыі пасьля высьвятленьня асобаў.