Брэсцкія дэмакраты збіраюцца пікетаваць у абарону правоў дзяцей
https://spring96.org/be/news/21950
2008
2008-05-19T15:21:26+0300
2008-05-19T15:21:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Брэсцкая абласная кааліцыя аб'яднаных дэмакратычных сіл чакае адказу мясцовых уладаў на сваю заяўку на правядзенне 1 чэрвеня ў горадзе пікету у абарону правоў дзяцей.
Заяўнікамі гэтай акцыі выступілі рэгіянальныя структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднаная грамадзянская партыя і Парты БНФ.
У заяве пазначанае месца правядзення акцыі – гарадскі стадыён "Лакаматыў". Гэта адзіная пляцоўка ў абласным цэнтры, вызначанае для масавых акцый.
Дэмакраты маюць намер запрасіць на размову і прадстаўнікоў мясцовых уладаў, хоць і не спадзяюцца на станоўчы адказ.