Шушкевіч атрымаў голуба
https://spring96.org/be/news/21937
2008
2008-05-16T17:35:26+0300
2008-05-16T17:35:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Былы польскі прэзідэнт Лех ВАЛЕНСА ўручыў беларускаму палітыку і навукоўцу Станіславу ШУШКЕВІЧУ пераходную ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы чалавека — статуэтку голуба.
Сам Валенса атрымаў гэтую ўзнагароду ад былога прэм'ера Польшчы Ежы Бузека, а той — ад старшыні Еўрапарламента Ганса-Герта Поэтэрынга.
Пры ўручэнні статуэткі Валенса патлумачыў свой выбар тым, што свет павінен ведаць Шушкевіча, які браў вялікі ўдзел у спыненні існавання СССР. Станіслаў Шушкевіч, прымаючы статуэтку, якая перад ім была таксама ў Папы Рымскага Бенедыкта XVI і тыбецкага лідэра Далай-Ламы, зазначыў, што для яго гэта вялікі гонар.