viasna on patreon

На правабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністратыўны пратакол за бел-чырвона-белы сьцяг

2008 2008-05-14T19:42:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня у Гародні да грамадзка-палітычнага актывіста і праваабаронцы Віктара Сазонава завіталі два маёры міліцыі з Ленінскага РАУС Пётр Лянец і Іван Вечар. Яны ўзялі ў яго тлумачэньні і склалі адміністратыўны пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства) за  ўдзелу ў канцэрце польскага гурту “Lombard”, калі Віктар Сазонаў размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Вулічны канцэрт адбыўся 2 траўня ў Дзень палоніі — палякаў усяго сьвету на прыватным падворку па адрасу вул. Будзёнага, 48а —пад вокнамі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча. Ён быў расцэнены міліцыянтамі як несанкцыянаванае мерапрыемства.

Нагадаем, што сёньня па аналагічнаму абвінавачаньню быў складзены адміністратыўны пратакол па ч.3 арт. 23. 34 КаАП на старшыню абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна, а раней - на кіраўніцу непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліку Борыс. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства