viasna on patreon

Яшчэ адна адміністратыўная справа за рок-канцэрт

2008 2008-05-14T14:20:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На кіраўніка абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна сёння склалі адміністрацыйны пратакол па парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП РБ – актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гродна палічылі такім мерапрыемствам канцэрт вядомага польскага гурта Lombard у Гродне.

Таксама з Юрыя Істоміна ўзялі тлумачальную запіску наконт учорашняга канцэрта фолькгурта “Транскапэла”, які праходзіў у сядзібе суполкі АГП. Дэмакратычны актывіст патлумачыў, што не з’яўляўся арганізатарам мерапрыемства, а памяшканне было прадстаўлена па просьбе арганізатара канцэрта Генеральнага консульства РП у Гродне.

Міліцыянты адзначылі, што прававая ацэнка ўчорашняму канцэрту яшчэ будзе дадзеная.

Паводле Юрыя Істоміна, прыцягненне яго да адказнасці за арганізацыю ўчорашняга канцэрта фолькгурта “Транскапэла” залежыць ад выніка суда над Анжалікай Борыс, якую абвінавачваюць у арганізацыі канцэрта гурта Lombard у Гродне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства