Мірон зноў вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг
https://spring96.org/be/news/21895
2008
2008-05-14T14:01:54+0300
2008-05-14T14:01:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mirondsc04417.jpg
Чарговую акцыю правёў у Віцебску змагар Мірон. Ён вывесіў на даху 16-павярховага дома, аднаго з самых высокіх будынкаў у горадзе, бел-чырвона-белы сцяг.
Паводле звестак віцебскага актывіста Барыса Хамайды, да сцяга традыцыйна была прымацаваная запіска. У ёй Мірон паведамляе, што правёў акцыю з нагоды ўгодкаў рэферэндума 1995 года, калі ў Беларусі была зменена дзяржаўная сімволіка.
Таксама легендарны змагар піша, што "беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць вечна", як і нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".