viasna on patreon

Алеся Пушкіна аштрафавалі на 25 базавых велічыняў

2008 2008-05-03T16:58:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня судзьдзя Крупскага раённага суду Сіз Андрэй Мікалаевіч разгледзеў адміністратыўныя справы, заведзеныя на вядомага беларускага мастака за віншаваньне мясцовых жыхароў з 90-годзьдзем БНР, і палічыў Алеся Пушкіна віноўным у правапарушэньнях, прадугледжаных арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў) і арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). 

Судовае паседжаньне доўжылася каля 15 хвілінаў. У хадайніцтве аб тым, каб яно вялося па-беларуску, судзьдзя адмовіў. Таксам ён забараніў рабіць фотаздымкі. Пасьля таго, як былі зачытаныя матэрыялы адміністратыўнай справу, адразу была зачытаная пастанова: па арт. 23.34 КаАП вынесена папярэджаньне, па арт. 23.4 КаАП - штраф ў памеры 25 базавых велічыняў.   

Алесь Пушкін ня згодны з вынесеным пакараньнем і лічыць гэта дыскрымінацыяй у дачыненьні да маладой беларускай сям'і: " У абвешчаны ў нашай краіне Год сям'і нас, маладую малабюджэтную сям'ю, маючую двух маленькіх дзетак, пакаралі да выплаты вялікай грашовай сумы за тое, што я віншаваў людзей і частаваў іх пірагом. Гэта такая сучасная РБэшная палітыка, якую я лічу сапраўднай дыскрымінацыяй - улада забірае гэтыя грошы ў дзяцей, бо я ня буду ні да кога зьвяртацца за дапамогай, буду сам выплочваць гэты штраф. Зразумела, мне складана выплаціць яго адразу цалкам, але буду зарабляць. Шкада толькі, што з-за гэтага, верагодна, буду пазбаўлены магчымасьці паехаць на мастацкі пленэр у Польшчу, куды я запрошаны. Паглядзім, трэба яшчэ прыйсьці ў сябе пасьля ўсяго гэтага".

Нагадаем,  Алеся Пушкіна міліцыянты затрымалі 27 сакавіка на цэнтральным пляцы мястэчка Бобр, дзе ён ладзіў перфоманс, аднак адразу судзіць яго ня сталі. Позва ў Крупскі раённы суд прыйшла толькі праз месяц.

Галерэя Алеся Пушкіна - http://www.pushkin.by/news/25sakavika.html

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства