Жыхары Брэсцкай вобласьці са старонак грамадска-палітычнай газэты Брэсцкай вобласці “Заря” ад 5 і 7 сьнежня 2002 году даведаліся, што “…, в состав областной избирательной комиссии по выборам депутатов местных Советов депутатов вошли авторитетные, грамотные, компетентные люди. Те, кому оказано доверие трудовыми коллективами, группами граждан, общественными организациями…”.
Пасьля азнаямленьня са сьпісам членаў Брэсцкай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, які быў зацьверджаны на супольным паседжанні прэзідыюма Брэсцкага абласнога Савету дэпутатаў і Брэсцкага аблвыканкаму, толькі вельмі далёкі ад грамадзкага жыцьця жыхар Берасьцейшчыны мог не заўважыць, што “ трудовые коллективы ” Брэсцкай вобласьці прадстаўлены пераважна працоўнымі калектывамі выканкамў, “ группы граждан ” – ізноў жа ж прадстаўнікамі выканкамаў, саветаў і нешматлікімі кіраўнікамі працоўных каллектываў, “общественные организации ” – толькі тыя і тымі хто ніколі не запярэчыць існуючай адміністрацыі, палітычныя партыі прадстаўленыя адзіным прадстаўніком ад “областной организации компартии Беларуси”.
Месца для прадстаўнікоў іншых палітычных партыяў: БНФ, БСДГ(НГ) і г.д., прадстаўнікоў тых грамадзкіх арганізацыяў, якім неабыякавы лёс і будучыня Беларусі, напрыклад, Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Праваабарончы Цэнтр “Вясна” – не знайшлося! А яны таксама вылучалі сваіх прадстаўнікоў.
Больш таго, у склад абласной выбарчай камісіі быў вылучаны і зацьверджаны Канстанцін Бабко, які падчас выбараў Прэзыдэнта ў 2001 годзе займаў пасаду намесьніка старшыні абласной выбарчай камісіі, і якому за зьдзейсьненыя правапарушэньні выбарчага кодэксу Пракурорам вобласьці было вынесенае пракурорскае папярэджаньне. І гэты “ авторитетный, грамотный, компетентный ” чалавек абраны старшынём абласной выбарчай камісіі!
У сувязі з чым можна зрабіць выснову, што
падчас фармаваньня абласной выбарчай камісіі супольная камісія прэзідыюма Брэсцкага абласнога Савету дэпутатаў і Брэсцкага аблвыканкаму вырашыла абаперціся на старыя, правераныя кадры.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Брэсцкае абласное аддзяленне
грамадскага аб'яднаньня
"Праваабарончы цэнтр "Вясна":
(8-0162) 20-13-95
Уладзімір Вялічкін