24 лютага суддзя суда Савецкага р-на г. Мінска Аксана Рэлява прызнала Сяргея Антрончыка вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага сходу ў арэндаванай прыватнай кватэры.
24 сакавіка суддзя суда Савецкага р-на г. Мінска Аксана Рэлява прызнала Сяргея Антончыка вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі сходу, які адбываўся на арэндаванай С. Антончыкам прыватнай кватэры. Згодна з ч. 2 арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь С. Антончык быў падвергнуты адміністратыўнаму штрафу ў памеры 150 базавых адзінак. Трэба адзначыць, што ў ходзе судовага працэсу, які цягнуўся на працягу чатырох дзён, было апытана каля дзесяці сьведак. Ніводны з апытаных сьведак па справе не падцьвердзіў у сваіх паказаньнях, што С. Антончык арганізаваў сход і прысутныя абмяркоўвалі на ім пытаньні грамадска- палітычнага жыцьця краіны. Са словаў сьведак, яны сабраліся паслухаць выступ гісторыка. Акрамя таго, прыватная кватэра не з’яўляецца публічным, грамадскім месцам. Аднак паводле суддзі А. Рэлявы, паколькі кватэра была арэндаваная, прысутнасцьць у ей некалькіх грамадзянаў трэба кваліфікаваць як несанкцыянаваны сход.
Выклікае зьдзіўленьне падобнае трактаваньне Закона Рэспубліік Беларусь “Аб масавых мерапрыемстваў” з боку суддзі А. Рэлявы.
З вынесенай ёй пастановы вынікае, што, напрыклад, на сьвяткаваньне сумесна з сябрамі ўласнага дня народзінаў у арэндаванай для гэтых мэтаў кватэры трэба будзе прасіць дазвол Мінгарвыканкама.
Варта нагадаць, што гэта ўжо другі выпадак прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці С. Антончыка за арганізацыю несанкцыянаваных сходаў у закрытых памяшканьнях.