viasna on patreon

Абласны суд пакінуў бяз зьменаў пакараньне, вынесенае віцебскім актывісткам

2008 2008-04-16T16:05:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргі мясцовых дэмакратычных актывістак Антаніны Піванос і Алены Залескай на рашэньне суду Чыгуначнага раёна Віцебска, які пакараў жанчын штрафамі за ўдзел у сьвяткаваньні 90-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Актывістак абвінавацілі ў парушэньні ч. 3 арт. 23.34. КаАП РБ ("Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў), Алена Залеская атрымала 20 базавых велічыняў штрафу, а Антаніна Піванос - 2 базавыя велічыні.

Судзьдзі абласнога суду Віцебска Іванова Сьвятлана і Снарова Сцефаніда адмовілі Антаніне Піванос і Алене Залескай у задавальненьні скаргаў, пакінуўшы вынесеныя пакараньні раённым судом бяз зьменаў. 

Нагадаем, 25 сакавіка ў Віцебску ля “сіняга дому” мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысвечаны Дню Волі. У руках яны трымалі бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі і парасоны нацыянальных колераў. Жанчыны разгарнулі вышываны рушнік з сімволікай БНР. Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі міліцыянты, якія затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос і карэспандэнта Рацыі Уладзіміра Жукоўскага. Журналіста пасьля высьвятленьня асобы адпусьцілі. У РАУСе на актывістаў міліцыянты склалі адміністратыўныя пратаколы. Бел‑чырвона‑белыя шалікі, якія ў часе акцыі мелі на сабе Б. Хамайда і А. Залеская, былі пазначаныя, як сьцягі, а габелен, на якім на белым фоне чырвонымі ніткамі былі вышытыя словы малітвы «Ойча наш» па‑беларуску, супрацоўнікі міліцыі палічылі за плакат. Жанчын судзілі ў той жа дзень, а суд над Барысам Хамайда адбыўся 1 красавіка з прычыны заяўленага ім хадайніцтва аб прадстаўленьні беларускамоўнага перакладчыка. У выніку Дзень Волі завяршыўся для мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы 5-цю суткамі арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства