Увага! Супраць юрыста Праваабарончага цэнтру “Вясна” з Берасьця, дэпутата Маларыцкага раённага Савету Уладзіміра Малея ўзбуджаная крымінальная справа за “паклёп” на старшыню Маларыцкага райвыканкаму
15 лютага юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дэпутат Маларыцкага раённага Савету Уладзімір Малей быў выклканы ў пракуратуру г. Маларыта, дзе пракурор Біліцкі уручыў яму пастанову аб узбуджэньні супраць яго крымінальнай справы “за распаўд заведама ілжывых, ганьбячых зьвестак, распаўсюджаных у друкаваным выданьні інфарацыйнага бюлетэню “Наша слова” у адносінах да старшыні Маларыцкага райвыканкама Казіміра Лапіча. Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Справа датычыць дэпутацкага запыту У. Малея (быў таксама надрукаваны ў дэпутацкім лістку “Наша слова”), у якім ён указаў на тое, што былы старшыня Маларыцкага райвыканкаму А. Няхаеў пасьля пераводу яго на іншае месца працы (старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму) незконны пакінуў за сабой службовае жыльлё ў Маларыце. У Маларыцкі райвыканкае нават не ставілася пытаньне аб вызваленьні ім службовага жыльля ў сувязі са сканчэньнем дамовы найму. Сёньняші старшыня Маларыцкага райвыканкаму Казімір Лапіч ня толькі не прыняў належных мераў па захаваньні законнасьці, але і вылучыў на адрас Уладзіміра Малея абвінавачаньні ў паклёпе.