«Працэс 14-ці» пачнецца 16 красавіка
М.Пашкевіч, А.Бондар, А.Баразенка, П.Вінаградаў, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, А.Койпіш, М.Крываў, М.Субач, Т.Цішкевіч, М.Дашук праходзяць па справе мітынгу прадпрымальнікаў, што адбыўся 10 студзеня ў Менску.
Маладым людзям інкрымінуецца арт. 342-1 Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакараньне ад штрафу да трох гадоў пазбаўленьня волі.
16 красавіка будуць судзіць таксама і Андрэя Кіма, супраць якога выстаўлены два абвінавачаньні. Працэс над распачаўся 1 красавіка, але быў перанесены з прычыны аб'яднаньня двух крымінальных справаў
Андрэя Кіма абвінавачваюць таксама паводле арт. 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы. Інцыдэнт нібыта здарыўся падчас іншага мітынгу прадпрымальнікаў, 21 студзеня.