Мiнiстр iнфармацыi Беларусi супраць адмены крымінальнага пакарання журналістаў
Мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч лiчыць дачасным адмову ад заканадаўчых нормаў, якiя прадугледжваюць крымiнальную адказнасць за абразу гонару i годнасцi афiцыйных асоб. «З цягам часу, калi палiтычная культура грамадства будзе значна вышэйшая, неабходнасць такой нормы адказнасцi адпадзе сама па сабе. Але гэта будзе не хутка», — заявiў мiнiстр у iнтэрв’ю «Iнтэрфаксу». У. Русакевiч падкрэслiў, што ў заканадаўстве большасцi еўрапейскiх краiн норма адказнасцi журналiста за паклёп прысутнiчае. «Я вельмi трапятлiва адношуся да чалавечай годнасцi. Калi хто-небудзь беспардонна хоча зняважыць чалавека, гэта патрабуе адказнасцi», — упэўнены кіраўнік Мiнiнфарма.
Мiнiстр не падтрымлiвае сцвярджэнне, што «журналiст абавязаны крытыкаваць дзяржаву». «Добрая праца — крытыкаваць дзяржаву, а галоўнае бяспройгрышная. Праца журналiста перш за ўсё павiнна быць стваральнай», — падкрэслiў ён.