Мітынг супраць падвышэньня камунальных плацяжэй, якія мусіў адбыцца ў Гомелі 12 лютага, быў забаронены з-за эпідэміі грыпа
Менавіта такую прычыну назваў гомельскі гарвыканкам.Заяўку на правядзеньне мітынгу падаваў дэпутат гомельскага гарсавета Юры Глушакоў. Калі горвыканкам дазволіў мітынг, аб сваім удзеле ў ім заявілі шэраг структураў грамадзянскай супольнасьці, якія займаюцца вырашэньнем сацыяльных праблемаў насельніцтва. Пры падрыхтоўцы мітынгу была праведзеная пэўная агітацыйная праца з жыхарамі горада, якая не магла застацца не заўважанай. 10 лютага, калі афіцыйна было абвешчана пра пачатак эпідэміі грыпу ў Гомелі, гарвыканкам забараніў мітынг.
Юры Глушакоў лічыць, што зроблена гэта было адмыслова, таму што ўлады баяцца, калі ў адным месцы зьбіраецца больш за тры чалавекі, а тым больш калі яны пачынаюць абмярковаць непрыемныя для ўлады тэмы, паведамляе belngo.info.