Суд над праваабаронцам Паўлам Левінавым перанесены на 3 красавіка
https://spring96.org/be/news/21186
2008
2008-03-28T12:25:30+0200
2008-03-28T12:25:30+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Судзе Першамайскага раёну Віцебска пачаўся суд над праваабаронцам Паўлам Левіным, які быў затрыманы 27 сакавіка пры выкананьні сваіх абавязкаў. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя праваабаронцы, да якога ўчора выклікалі “хуткую дапамогу”, суддзя Алена Жук прыняла рашэньне ізноў выклікаць дактароў і перанесла разгляд справы на 3 красавіка.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, ен абвінавачваецца па двух пратаколах аб адміністрацыйных правапарушэньнях - арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне распараджэньню службовай асобы пры выкананьні ім сваіх паўнамоцтваў).
Нагадаем, што Паўла Левіна затрымалі ўчора каля кватэры віцебскага жупналіста Вадзіма Баршчэўскага, дзе КДБ цягам 7 гадзін праводзіла ператрус.