viasna on patreon

Ператрус на кватэрах віцебскіх журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага

2008 2008-03-27T10:58:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус на кватэрах мясцовых журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага. Яны супрацоўнічаюць з Радыё “Свабода”, "Еўрарадыё"  і інфармацыйным агенцтвам БелаПАН.

Нагадаем, што праходзяць ператрусы на кватэрах, дзе жывуць супрацоўнікі Радыё Рацыі. Таксама ператрусы праходзяць на кватэрах незалежных журналістаў у Берасьці, Горадні, Віцебску, Бярозе. Журналістку зь Бярозы вінавацяць у абразе прэзыдэнта. Заблякаваны менскі офіс Еўрапейскага радыё для Беларусі.

Паводле некаторых зьвестак, супрацоўнікі КДБ паказваць ордэр на вобшук за подпісам памочніка генпракурора Струка, ордэр мог быць выдадзены па заведзенай крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта.

Таксама заблякаваны офіс Эўрапейскага радыё для Беларусі. У Эдуарда Мельнікава, сябры БАЖа ператрус завяршыўся канфіскацыяй кампутара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства