viasna on patreon

У Дзень Волі ў Магілёве была затрыманая журналістка Ганна Ільіна

2008 2008-03-26T15:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзве гадзіны 25 сакавіка правяла ў міліцэйскім пастарунку рэдактарка недзяржаўнай маланакладнай газеты «Магілёўскі Час» Ганна Ільіна.

Як паведаміла службе маніторынгу БАЖ сама журналістка, яе затрымалі ў цэнтры Магілёва, калі яна раздавала мінакам спецыяльны выпуск свайго выдання, прысвечанага 90-м угодкам БНР. З вуліцы ў пастарунак яе даставілі два міліцыянты, якія адмовіліся назваць сябе.

У Ленінскім райаддзеле міліцыі афіцэр пералічыў колькасць асобнікаў «Магілёўскага Часу», якія былі пры журналістцы. Затым ён склаў пратакол вымання 250-і асобнікаў газеты і паабяцаў даслаць на адрас Ганны квіток на аплату экспертызы, якую спецвыпуск пройдзе ў ідэалагічным аддзеле аблвыканкама. Экспертыза мае высветліць адпаведнасць зместу газеты беларускаму заканадаўству ў сферы СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства