Карэспандэнту баранавіцкай газеты "Intex-press" не дазволілі прысутнічаць падчас прыёму грамадзян першым намеснікам міністра ўнутраных спраў
https://spring96.org/be/news/2102
2005
2005-02-08T10:00:00+0200
2005-02-08T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Карэспандэнту баранавіцкай газеты "Intex-press" Аляксандру Чарненку не дазволілі прысутнічаць падчас прыёму грамадзян першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Аляксандрам Шчурко.
Прыём праходзіў у памяшканні Баранавіцкага ГАУС 3 лютага. Аб сваёй прысутнасці карэспандэнт папярэдне дамовіўся з прэс-сакратаром ГАУС Наталляй Сідзельнік. Але, калі на наступны дзень ён прыйшоў у будынак аддзела ўнутраных спраў, яму не толькі не дазволілі прысутнічаць у кабінеце, але і забаранілі размаўляць у калідоры з наведнікамі, што прыйшлі да намесніка міністра. Адказаў на пытанні, на якой падставе яму забаранілі прысутнічаць на прыёме і ад каго зыходзіла забарона, карэспандэнт не атрымаў, паведаміла БАЖ.