viasna on patreon

Удзельнікаў антырэферэндумных акцыяў пратэсту 18 і 19 кастрычніка 2004 году ў Менску пачалі выклікаць на допыты ў міліцыю

2005 2005-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьледчыя цікавяцца ня толькі падрабязнасьцямі кастрычніцкіх падзеяў, але і тым, чаму хлопцы і дзяўчаты сталі сябрамі незарэгістраваных апазыцыйных арганізацыяў. Сустаршыня “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч лічыць, што ўлады такім чынам хочуць запалохаць моладзевых актывістаў і прымусіць іх ня браць удзелу ў апазыцыйных акцыях.

Цягам апошняга тыдня на допыты ў міліцыю выклікалі актывіста БСДГ Міколу Арцюхова, маладафронтаўцаў Аляксея Шэіна, Паўла Красоўскага, Насту Азарку, Ірыну Пярвойкіну, Артура Фінкевіча, Ігара Каткоўскага і лідэра Партыі свабоды Сяржука Высоцкага. Адметна, што сьледчых цікавіла ня толькі тое, што гэтыя людзі бачылі 18 і 19 кастрычніка ў цэнтры Менску, але і чаму яны належаць да незарэгістраваных моладзевых арганізацыяў, хто іх фінансуе, чым займаюцца іхныя бацькі і г.д. Гаворыць сустаршыня “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч: “Уражаньне — быццам бы складаюць поўнае дасье. Дзе бацькі, сам у якой арганізацыі. Там задаюць пытаньні так, быццам бы людзі ня сьведкі, а падазраваныя. Напрыклад: “Калі вы пайшлі на праспэкт і парушалі закон, чаму вы не прадухілілі гэта?” Цікавяцца ня толькі падзеямі 18 і 19 кастрычніка, а і самімі дэмакратычнымі структурамі”.

Зьміцер Дашкевіч перакананы, што такім чынам улады хочуць запалохаць моладзевых актывістаў — каб тыя ня бралі ўдзелу ў вулічных акцыях апазыцыі 2005 і 2006 году.

Нягледзячы на ціск, актывісты “Маладога фронту” зьбіраюцца сёлета вясной ладзіць вулічныя акцыя пратэсту 14 лютага, 15 і 25 сакавіка і 2 красавіка, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства