Павал Наздра патрабуе пракурорскай праверкі
https://spring96.org/be/news/20931
2008
2008-03-13T16:08:49+0200
2008-03-13T16:08:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ddd1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 сакавіка Павал Наздра, сябра аргкамітэта па стварэньні «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі» падаў заяву ў пракуратуру з просьбай правесьці пракурорскую праверку па факту парушэньня яго наймальнікам дзейснага працоўнага заканадаўства.
Справа ў тым, што кіраўніцтва Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Мележа, дзе Павал Наздра працуе электрыкам, вырашыла пазбавіць яго працоўнага месца з-за грамадскай актыўнасьці.
Паўлу было прапанавана звольніцца па ўласным жаданьні, але той не пагадзіўся, на што ягоны начальнік паведаміў, што яму быў дадзены загад прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы МДПУ В.Івановым зрабіць вымову электрыку за адсутнасьць на працоўным месцы і не працягваць кантракт.