Ператрус у Бабруйску
У другой палове дня 5 сакавіка да праваабаронцы Ігара Ходзькі завітала дэпутацыя ў складзе мясцовага ўчастковага, прадстаўніка міністэрства па надзвычайных сітуацыях і невядомага чалавека ў цывільным.
Аднак не агляд прыватнага домаўладаньня цікавіў гасцей, пра што яны папярэдне заявілі.
Увагу візітэраў прыцягнула газэта “Свабода”, экземпляры якой знаходзіліся ў адным з памяшканьняў. Зараз складаецца пратакол іх выняцця.
У доме ў гэта час знаходзіліся некалькі маладых людзей, сярод якіх і бабруйскі лідэр Моладзі БНФ Сяржук Лацінскі.
Нагадаем, што гэта не першы выпадак, калі міліцыянты цікавяцца домаўладаньбням Ходзькі. У мінулым годзе 6 верасня тут затрымалі Сяргея Лацінскага, Мікіту Быцэнку і яшчэ двух маладых чалавек, у якіх сканфіскавалі налепкі да“Эўрапейскага маршу”.