На 15 сутак арыштаваны Уладзімір Шыла
У Салігорску 3 сакавіка адбыўся суд над актывістам Руху “За Свабоду” Уладзімірам Шылам і маладафронтаўцам Зміцерам Банько, якіх затрымалі другога сакавіка падчас сацыяльнага мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый.
Уладзіміра Шылу прызналі вінаватым па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” і арыштавалі на 15 сутак, Зміцера Банько асудзілі на 3 сутак арышту за паўторнае парушэнне артыкулу 23.34.
Нагадаем, 2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу горада вышла каля 300 чалавек для ўдзелу сацыяльным мітынгу, што быў зладжаны мясцовымі грамадскімі актывістамі. Мітынг быў жорстка разагнаны міліцыянтамі і мінскім спецназам.
Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімір і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня, Генадзь Кудзелька. Пенсіянеру Генадзю Кудзёльку пры затрыманні стала кепска, і з пастарунку яго забрала «хуткая».
На восем чалавек міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Уладзіміра Шылу і Змітра Банько змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Ноч яны правялі ў ізалятары.