viasna on patreon

Суд Першамайскага раёну Мінску пачаў разглядаць іск кіраўніка грамадзкай арганізацыі “Воля да разьвіцьця” са Слоніму Міхася Варанца да Беларускага тэлебачаньня.

2005 2005-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхась Варанец патрабуе, каб БТ абвергла распаўсюджаныя ім непраўдзівыя зьвесткі пра яго і арганізацыю, якую ён узначальвае.

16 сакавіка 2004 году ў праграме БТ “Панарама” быў паказаны сюжэт гарадзенскага журналіста Мікалая Мэльнічэнкі пра тое, што Міхась Варанец ухіляецца ад уплаты падаткаў з гранту, атрыманага арганізацыяй “Воля да разьвіцьця” па праграме Эўрапейскага зьвязу TAСIS. У прыватнасьці, у сюжэце сьцьвярджалася, што Міхась Варанец на грошы Эўразьвязу, выдаткаваныя на падтрымку падлеткавага цэнтру “Сьвятліца”, арганізаваў фінансаваньне апазыцыі. І, маўляў, толькі слонімская інспэкцыя па падатках і зборах спыніла дзейнасьць “гора-прадпрымальніка” Варанца, арыштаваўшы маёмасьць грамадзкай арганізацыі і аштрафаўшы яе старшыню на 34 мільёны рублёў.

Міхась Варанец сьцьвярджае, што падатковая інспэкцыя хацела спагнаць зь яго ня 34, а трохі больш за 14 мільёнаў рублёў, бо ўся сума гранту TAСIS складае толькі 25 мільёнаў. Пры гэтым ён абскардзіў рашэньне слонімскіх падаткавікоў у Гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласьці, і суд ягоную скаргу задаволіў, бо паводле дамоўленасьці ўраду Беларусі з Эўрапейскай камісіяй, гранты праграмы TAСIS не абкладаюцца падаткам. Міхась Варанец патрабаваў, каб БТ абвергла непраўдзівыя зьвесткі, бо ён ніколі не фінансаваў апазыцыю і не займаўся прадпрымальніцтвам, але кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі абвяргаць гэта адмовілася, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства