viasna on patreon

Гомельская міліцыя сарвала прэзентацыю кнігі "Еўрапейскі выбар для Беларусі: сцэнар рэформаў”

2005 2005-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 студзеня ў Гомелі блізу 17-й гадзіны ў актавай залі вучэбна-мэтадычнага цэнтру прафсаюзаў міліцыя сарвала прэзэнтацыю кнігі “Эўрапейскі выбар для Беларусі: сцэнар рэформаў”. Сюды зьявіліся лейтэнант міліцыі Чыгуначнага РАУС з чалавекам у цывільным (які прадстаўляўся стажорам) і сталі дапытваць арганізатараў прэзэнтацыі кнігі, што за 12 скрыняў яны прынесьлі ў актавую залю. Сыгнал пра 12 скрыняў, якія насілі з чырвонага легкавіка ў цэнтар, нібыта паступіў у дзяжурную частку міліцыі па тэлефоне 02.

Ахоўнікі дапыталі арганізатараў прэзэнтацыі і правялі ператрус памяшканьня, але ніякіх 12 скрынак не знайшлі. Паводле Галіны Скараход, якая замаўляла арэнду памяшканьня, некалькі скрынак яны сапраўды прыносілі ў залю. Але гэта былі скрынкі зь мінэральнаю вадою і пячэньнем для шматлікіх удзельнікаў прэзэнтацыі, перадае «Радыё Свабода».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства