viasna on patreon

Заснавальнік «Новой газеты Сморгони» прыгавораны да зняволення

2005 2005-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

pahonia.promedia.by

Суд Гарадзенскай вобласці пакінуў у сіле прысуд заснавальніку “Новой газеты Сморгони” Рамуальду Улану. Гэта азначае, што цягам бліжэйшых дзён ён будзе накіраваны ў адну з папраўча-працоўных установаў Беларусі.

26 снежня 2003 года Рамуальд Улан, едучы на аўтамабілі, збіў веласіпедыстку. Жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Р.Улан выплаціў ёй матэрыяльныя і маральныя страты і на судзе жанчына прасіла “не караць яго сурова”. Судом Смаргонскага раёна Улан быў прыгавораны да аднаго года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні. Суд Гарадзенскай вобласці разгледзеў касацыйную скаргу, што падаваў Рамуальд Улан, і пакінуў у сіле рашэнне першай інстанцыі.

– Вельмі сумна. У мяне былі спадзяванні, што суд адменіць гэты прысуд. У мяне ёсць заключэнні экспертаў, якія сведчаць на маю карысць. На жаль, іх не ўзялі пад увагу, – сказаў ПАГОНІ Рамуальд Улан.

Ён падрыхтаваў скаргу ў наглядную інстанцыю. Але спадзяванні, што пракуратура ці Вярхоўны суд стануць на бок заснавальніка незалежнага выдання, якое шмат крыві папсавала ўладам, практычна роўныя нулю.

– Я цяпер сяджу на чамаданах, цягам бліжэйшых пяці-шасці дзён за мною прыйдуць міліцыянты, – гаворыць Рамуальд Улан.

Рамуальд Улан быў заснавальнікам вельмі паспяховага незалежнага мясцовага выдання “Новая газета Сморгони”. У лепшыя часы наклад “НГС” у некалькі разоў перавышаў наклад дзяржаўнай “раёнкі”. Гарадзенскімі ўладамі газета была знішчана. Улан прыкладаў усе намаганні, каб яе адрадзіць. Аднак пасля вынясення абвінаваўчага прысуду, адраджэнне незалежнага выдання стала немагчымым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства