viasna on patreon

Бабруйскую актывістку АГП Ірыну Качан звольнілі з працы

2005 2005-01-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жанчыне паведамілі на працы, што з ёй не працягваюць кантракт, прычым без тлумачэньня прычынаў. Ірына Качан – оідэр арганізацыі АГП Першамайскага раёну г. Бабаруску. Працавала псіхолагам у Цэнтры сацыялтьнага абслугоўваньня насельніцтва. Летась гэтую установу, якая падпарадкоўваецца мясцовай “вертыкалі”, перавялі на кантрактную сістэму, і супрацоўнікі атрымалі кантракты на адзін год.
Цяпер тэрмін скончыўся, і Ірыну звольнілі з працы. Яна не мае сумненьняў наконт прычынаў звальненьня: “Толькі апазіцыйная дзейнасьць! Іншай прычыны я не бачу. Таму што было відавочна, як начальства ставіцца да маёй дзейнасьці. Былі пагрозы падчас выбараў”, -- гаворыць І. Качан.
Ірына намагалася ў якасці кандыдата ў дэпутаты браць удзел у апошніх парламенцкіх выбарах, і калегі, якія ўвайшлі ў ініцыятыўную групу, збіралі подпісы за яе вылучэньне. Аднак кіраўніцтва Цэнтру забараніла жанчынам здаваць падпісныя лісты ў выбарчую камісію, і адным аргументам таксама былі кантракты і іх тэрміны.
Тым не меньш, кіраўнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва сцвярджала карэспундэнту газеты “Бабруйскі кур’ер”, што звальненьне Ірыны Качан не мае дачыненьня да палітыкі. “Не, гэта не зьвязана з яе палітычнымі перакананьнямі. Скажам так, яна хутчэй мяне не задавальняла як спецыяліст”.
Ірына качан гаворыць, што страта працы – вельмі непрыемная сітуацыя, аднак аптымізму не губляе і спадзяецца, што яны з сынам не застануцца без кавалка хлеба. Жанчына вырашыла, што яна не скарыцца і не саступіць ціску з боку ўлады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства