viasna on patreon

Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклікала вызваліць Здвіжкова

2008 2008-01-24T15:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклікалі беларускія ўлады даць магчымасць існаваць незалежным СМІ і вызваліць усіх палітвязняў, сярод якіх яны назвалі Аляксандра Здвіжкова. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі па Беларусі, прынятай у Страсбургу 22 студзеня.

У дакуменце выказваецца глыбокая занепакоенасць «рэзкім пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 г.» Паводле рэзалюцыі, аўтарытарнае кіраванне ў Беларусі прывяло да дыскрымінацыі правоў большасці беларусаў.

Удзельнікі канферэнцыі сярод іншага заклікалі беларускія ўлады «паважаць свабоду інфармацыі, у тым ліку даць магчымаць поўнага доступу да незалежнай інфармацыі датычна выбараў, уключаючы экзіт-пулы, і даць магчымаць дзейнічаць незалежным мас-медыя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства