viasna on patreon

На Кастрычніцкай плошчы - запланаваная акцыя прадпрымальнікаў

2008 2008-01-21T13:23:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску праходзіць запланаваны мітынг прадпрымальнікаў супраць. Удзельнікаў на гэты раз менш, чым было 10 студзеня, зараз каля 1000 чалавек. На плошчу прыйшлі  прадстаўнікі замежных амбасадаў, журналісты. Вакол у дварах шмат міліцэйскіх аўтобусаў, поўныя супрацоўнікамі спецпадразьдзяленьняў, за Палацам Рэспублікі знаходзяцца 8 камунальных машын і 2 трактары. Па перыметру езьдзіць машына 1-га нацыянальнага дзяржканалу, якая здымает ўсё, што адбываецца на відэакамеру.   

12.00 На Кастрычніцкай плошчы ў гэты момант некалькі дзясяткаў чалавек. Міліцыі на плошчы таксама няшмат, але вакольныя двары і кварталы звыкла застаўленыя аўтобусамі з байцамі. аўтобусы стаяць . На ўсю плошчу праз гукаўзмацняльнікі голасна вяшчае дзяржрадыё. З палітыкаў пакуль нікога няма. Значная частка прысутных — моладзь.

12.15 На плошчы зараз каля трох соцень чалавек. Расьцяжак і сьцягоў няма. Выступленьняў таксама. Людзі перамаўляюцца міжсобку, але гук з трансьлятараў такі, што яны зь цяжкасьцю чуюць нават адзін аднаго. З аўтарытэтных між прадпрымальнікаў асобаў заўважаны Ігар Леднік. Палітыкаў ня бачна.

12.20 На плошчы шмат замежных тэлежурналістаў. Яны бяруць у прысутных інтэрвію.

Тым часам застаецца нестабільным доступ да сайтаў незалежных СМІ.

12.41 На плошчы каля 500-600 чалавек. Узяў слова Алесь Міхалевіч. Ён сказаў, што выступаць, вядома, мусілі б лідэры прадпрымальнікаў, але яны ўсе знаходзяцца на Акрэсьціна.

12.41 Міхалевіч заклікаў улады вызваліць лідэраў прадпрымальнікаў, правесьці перамовы і адмяніць указ №760, а да прадпрымальнікаў зьвярнуўся з заклікам далучацца да апазыцыйных акцый вясной 2008‑га. Зьявіліся сьцягі: 3 бел‑чырвона‑белыя, сьцягі незарэгістраваных рухаў «Бунт» і «За свабоду».

12.50 Натоўп перайшоў да прыстуак Палацу Рэспублікі. На плошчу заехала машына з гукаўзмацняльнікам й адтуль папярэджваюць пра адказнасьць. На плошчы каля 1000 чалавек. Мітынгоўцы скандуюць «Свабоду!»

12:55 Прадпрымальнік з Узды Віктар Крываль прапанаваў прапанаваў працягнуць забастоўку прадпрымальнікаў да канца лютага. Адна з прадпрымальніц заклікала патрабаваць, каб выйшаў Лукашэнка. Прысутныя пачалі скандаваць «Цара!»

13.05 Аляксандар Цацура з Салігорску паведаміў, што наступная акцыя прадпрымальнікаў адбудзецца 18 лютага, а таксама заклікаў адправіць у адстаўку Тура, а разам зь ім і гаранта канстытуцыі. Грамада скандуе «У адстаўку!»

13.30 На плошчы ўжо каля тысячы мітынгоўцаў. Частка з іх скандуе «На праспэкт» і падышла да краю праспэкту Скарыны. Між імі і праезжай часткай — толькі работнікі ДАІ. Частка засталася стаяць каля Палацу рэспублікі.

13.45 Дэманстранты рушылі па ходніках да Плошчы Незалежнасьці. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства