Гарадзенскую апазiцыю пазбаўляюць памяшканьня
Да 17 студзеня ГА БНФ “Адраджэнне” павiнна вызвалiць памяшканне па вулiцы Карла Маркса, дзе знаходзiцца сядзiба арганiзацыi. З такiм патрабаваннем выступiла Унiтарнае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Ленiнскага раёна Гродна.
УЖРЭП хоча скасаваць дамову аб арэндзе памяшкання з БНФ у сувязi з тым, што нiбыта памяшканне знаходзiцца “ў аварыйна-небяспечным стане i патрабуе тэрмiновага правядзення рамонтных прац у сувязi з пагрозай абвалу будынка”. Такое заключэнне вынесла Гарадзенскае ўнiтарнае праектнае прадпрыемства “Iнстытут Гроднаграмадзянпраект”.
Старшыня гарадской грамадскай арганiзацыi БНФ Мiкола Воран лiчыць, што такiя дзеяннi гарадзенскiх уладаў ставяць пад пагрозу iснаванне арганiзацыi.
– Для арганiзацыi пазбаўленне юрыдычнага адрасу азначае лiквiдацыю. Знайсцi новы юрыдычны адрас для БНФ будзе вельмi складана, – лiчыць Воран.
На ягоную думку, дзеяннi ўладаў выклiканы падрыхтоўкай да прэзiдэнцкiх выбараў.
– Перад прэзiдэнцкiмi выбарамi адбываецца зачыстка палiтычнай прасторы, – заявiў Воран pahonia.promedia.by.