viasna on patreon

Нягледзячы на перашкоды з боку Беларускіх уладаў 40 назіральнікаў з Праваабарончага цэнтру “Вясна” учора ўначы выехалі ва Украіну.

2004 2004-12-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што ўчора падчас брыфінгу ў гатэлі “Беларусь”, які быў прысьвечаны пытаньням міжнароднага назіраньня за выбарамі Прэзідэнта Украіны, супрацоўнікамі АМАП былі затрыманыя каля 70 яго ўдзельнікаў. Сярод затрыманых былі старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, юрыст Уладзімір Лабковіч і яшчэ каля 40 сяброў арганізацыі.
Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска, дзе з ўсіх прысутных былі ўзятыя тлумачальныя, адбіткі пальцаў, праведзена відэаздымка, дагляд рэчаў і асабісты дагляд.
Па тлумачэньнях супрацоўнікаў міліцыі ўсе затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС у сувязі з неабходнасьцю “высьвятленьня асобаў”.
Нягледзячы на пратэсты затрыманых іх пратрымалі больш трох гадзінаў і адпусьцілі з РУУС каля 21.30, без складаньня пратаколаў аб адміністратыўным затрыманьні і правапарушэньні.
Трэба адзначыць, што ў 21.07 адыходзіў цягнік ў Кіеў на якім мусілі дабірацца да Украіны беларускія назіральнікі. Нягледзячы на гэтыя перашкоды 40 сяброў Праваабарончага цэнтру “Вясна” здолелі ўначы выехаць ва Украіну.
Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” возьмуць удзел у міжнародным назіраньні за выбарамі Прэзідэнта Украіны , якое арганізавала міжнародная сетка арганізацый ENEMO, сябрам якой з’яўляецца Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Сябры ПЦ “Вясна” будуць ажыцьцяўляць назіраньне ў Палтаўскай, Луганьскай і Харькаўскай абласьцях Украіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства