viasna on patreon

Затрыманы актывіст АГП Віталь Стажараў

2008 2008-01-18T15:06:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менску поруч Кастрычніцкага пляца затрыманы моладзевы актывіст АГП Віталь Стажараў.

У яго з сабой былі ўлёткі з інфармацыяй пра акцыюпрадпрымальнікаў 21 студзеня. Віталь Стажараў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска.

Нагадаем, прадпрымальнікі маюць намер правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы ў 12.00 несанкцыянаваную акцыю пратэсту. Іх патрабаваньне - спыніць пераслед лідэраў прадпрымальніцтва і іншых актывістаў, адмяніць пятлю - указ № 760, а таксама ўвесці абяцаны закон аб малым бізнэсе.

'У выпадку, калі ўлада не вырашыць пастаўленыя намі пытанні, мы і далей будзем арганізоўваць акцыі пратэсту з прыцягненьнем усіх дэмакратычных сіл і грамадзян Рэспублікі Беларусь', - заявілі прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства